Класная гадзіна “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

26.04.2024

У ДзУА “Стахаўская сярэдняя школа” для вучняў 6, 8 класаў была праведзена класная гадзіна “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”, якая была прысвечана памяці Чарнобыльскай трагедыі.

Мэта: успомніць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, якая стала жахлівай трагедыяй для чалавецтва і якая забрала вялікую колькасць чалавечых жыццяў.

38 гадоў назад, 26 красавіка 1986 года, на атамнай электрастанцыі, якая размешчана недалёка ад горада Чарнобыль, у 130 км ад сталіцы Украіны Кіева, адбылася адна з найбуйнейшых у свеце прамысловых аварый.

У ходзе класнай гадзіны вучні:

  • успомнілі прычыны гэтай трагедыі;
  • разважалі аб наступствах трагедыі;
  • падзяліліся ўражаннямі ад прагляду фрагментаў відэафільмаў пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і ліквідатараў аварыі.

Таксама вучням былі зададзены наступныя пытанні:

– Колькі гадоў прайшло з дня жахлівай трагедыі?

– Назавіце час, калі адбыўся выбух на ЧАЭС?

– Што адбылося з жыхарамі забруджаных тэрыторый?

– Што адбылося з ліквідатарамі аварыі на ЧАЭС?

     Людзі павінны памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя аварыі ніколі больш не паўтараліся.