Пазнаваўчая віктарына “Я і мае правы”

30.03.2024

30.03. у школе прайшло мерапрыемства "Я і мае правы". Вучні адказвалі на наступныя пытанні: На што вучань мае права? Права на жыллё, права на жыццё, права на адпачынак і г.д. Якія абавязкі маюць вучні? Затым вучні разгадвалі загадкі пра краіну. Напрыклад: самы галоўны горад кожнай краіны? Дзеці адказвалі: Сталіца. Чалавек, які любіць сваю краіну? Адказ: Патрыёт. Яшчэ вучням раздавалі казачную сітуацыю, напрыклад: Хто з казачных жанчын выкарыстоўваў права на свабоднае перамяшчэнне на мятле? Баба Яга. Яшчэ адгадалі піраміду адказнасці. У заключэнні вучні падводзілі вынік, што акрамя праў кожнага чалавека ў нас ёсць і абавязкі. Няма праў без абавязкаў, няма абавязкаў без правоў. Пастаўленыя задачы былі выкананы.