Мерапрыемства “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”

27.01.2024

27 студзеня ў ДзУА “Стахаўская сярэдняя школа” прайшло чарговае мерапрыемства “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”. Вучні за круглым сталом разважалі пра ролю і значнасць сям’і ў жыцці кожнага чалавека, пра сямейныя каштоўнасці, адказвалі на пытанні віктарыны “Сям’я ў сучасным грамадстве”, разгадвалі крыжаванку, стваралі мадэль сваёй будучай сям’і і прыйшлі да высновы, што без любові і павагі да родных і блізкіх немагчыма стварыць сапраўдную сям’ю.