Віктарына "Наша Беларусь"

02.12.2023

2 снежня ў школе прайшла віктарына "Наша Беларусь". Мэтай было актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, мову; развіваць творчае мысленне; выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонар за сваю Радзіму.
Вучні адказвалі на цікавыя пытанні пра Беларусь, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, узгадвалі прыказкі, падарожнічалі па старонках сваёй Радзімы.