Мерапрыемства "Я вырас тут і край мне гэты дарагі"

04.11.2023

З мэтай прывіцця любві да роднага краю, пашырэння ведаў аб гісторыі вёскі было праведзена выхаваўчае мерапрыемства "Я вырас тут і край мне гэты дарагі". Пад час падарожжа вучні пазнаёміліся з легендай паходжання назвы вёскі, зрабілі крок у мінулае, падбіралі прыметнікі да слова "Радзіма", распазнавалі па фотаздымках родныя краявіды, зрабілі фотакалаж.