Дыспут " Ветлівыя людзі"

07.10.2023

     На мерапрыемстве рабяты даведаліся, адкуль пайшло вызначэнне этыкету, як змяняліся паняцці пра этыкет, выхаванасць, добрыя манеры, успаміналі ветлівыя словы, адгадвалі загадкі, вучыліся правільна выходзіць з нестандартных сітуацый.

     Навучэнцы адказалі на пытанні: У чым перавага ветлівасці? Ці ўсе людзі ветлівыя? Ці з'яўляецца ветлівасць неабходнасцю? і г.д.

     У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што быць ветлівым - значыць умець паводзіць сябе і мець добрыя манеры, паступаць ва ўсіх жыццёвых сітуацыях сумленна і справядліва, не ўшчамляючы інтарэсы іншых людзей. Ветлівасць спрыяе зносінам з людзьмі.