Інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства “Я і мая сям’я”

30.09.2023

30 верасня ў ДзУА “Стахаўская сярэдняя школа” прайшло інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства “Я і мая сям’я”.

      Вядучы мерапрыемства расказаў пра гісторыю ўзнікнення свята, пра значэнне ролі сям’і ў жыцці чалавека. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра тое, якія ёсць сямейныя традыцыі і каштоўнасці. Таксама вучні расказвалі пра свае сем’і (свой радавод), успаміналі прыказкі пра сям’ю, хату. Кожны з вучняў выказаў сваё меркаванне аб значэнні сям’і, на чым трымаецца сям’я, аб узаемаадносінах у сваіх сем’ях.