Экскурсія на пошту

07.10.2022

Мы прывыклі даставаць з паштовай скрыні лісты. Аднак ніколі не задумваліся як яны даходзяць да нас. Каб адказаць на многія пытанні вучні пачатковай школы напярэдадні Сусветнага дня пошты адправіліся ў паштовае аддзяленне сувязі. Школьнікаў сустрэлі начальнік аддзялення сувязі Зінаіда Іванаўна і ўжо добра знаёмыя паштальёны. Зінаіда Іванаўна расказала аб эмблеме пошты, пазнаёміла з аперацыяй нанясення марак. Асабліва вучням спадабалася работа па раскладванню газет і часопісаў па адрасатам.