Акцыя «Чыстыя вуліцы нашай вёскі»

04.05.2022

Акцыя «Чыстыя вуліцы нашай вёскі»

 04.05.2022 года у нашай школе праведзена акцыя “Чыстыя вуліцы нашай вёскі”, у якой прынялі ўдзел вучні 11 класа і класны кіраўнік.

 Экалагічная акцыя пачалася са слоў класнага кіраўніка 11 класа пра спосабы пераапрацоўкі смецця і пра тое, што можна зрабіць з яго. Затым вучні разам з класным кіраўніком адправіліся збіраць смецце па вуліцах роднай вёскі. Кожны з вучняў хацеў сабраць як мага больш смецця, каб вуліцы вёскі сталі чысцейшымі.

    Асабліва адзначыліся Вярэніч Мікіта і Вярэніч Кацярына, якія сабралі больш за ўсіх пластыкавых і шкляных вырабаў, а Кавальчук Дзіна – макулатуры… Акцыя прайшла на пазітыўнай ноце, весела, займальна. Некаторыя з вучняў выказалі меркаванне, што трэба часцей праводзіць такія акцыі.

Вынік акцыі. І няхай мы прыбралі ад смецця толькі маленькую частку нашай вялікай планеты, галоўнае – пачатак добрым справам пакладзены. Для ўсіх важна не страціць жаданае… Хочацца адзначыць, што нашы вуліцы з кожным днём становяцца чысцейшымі.