Класная гадзіна “Мастацтва жыць у сям’і”

30.04.2022

У Стахаўскай сярэдняй школе, 30 красавіка 2022 года, праводзілася класная гадзіна, для вучняў 8 – 11 класаў на тэму “Мастацтва жыць у сям’і”. Класная гадзіна праходзіла ў форме круглага стала.

У пачатку класнай гадзіны, Дзянішчыц Ігар Міхайлавіч, класны кіраўнік 11 класа, пазнаёміў вучняў з паходжаннем і значэннем слова “сям’я”. Затым вучні адгадвалі загадкі пра членаў сям’і, чыталі вершы, успаміналі прыказкі пра сям’ю. На наступным этапе мы вызначалі, якія абавязкі павінен выконваць кожны член сям’і. У асноўнай частцы класнай гадзіны вучні “будавалі хату” з “кірпічыкаў”, называючы сямейныя якасці, якія садзейнічаюць сяброўскім адносінам у сям’і.

Пасля прагляду відэафрагмента “Шчаслівая сям’я” вучням трэба было адказаць на пытанні: “Чаму жыць у сям’і – гэта мастацтва?”, “Што трэба зрабіць для таго, каб кожная сям’я была шчаслівай?”. Вельмі ўдала ў гэтым абмеркаванні праявілі сябе вучні 10, 11 класаў.

Класная гадзіна прайшла весела, удала. Вучні выказалі меркаванне, што сапраўдная шчаслівая сям’я – гэта паспяховая сям’я, падмуркам якой з’яўляюцца любоў і павага адзін да аднаго; гэта прытулак для душы, дзе пануе радасць, дзе ўсмешкі вакол. Усе былі задаволеныя, вясёлыя, у добрым настроі і, таксама, атрымалі памятныя сувеніры.