Круглы стол «Чарнобыльскае рэха»

26.04.2022

У ДзУА «Стахаўская сярэдняя школа» для адзінаццацікласнікаў прайшла класная гадзіна, прысвечаная памяці Чарнобыльскай трагедыі па тэме «Чарнобыльскае рэха».

Форма правядзення – круглы стол.

Мэта: успомніць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, якая стала страшнай трагедыяй для чалавецтва і забрала жыцці многіх людзей.

36 гадоў назад, 26 красавіка 1986 года, на атамнай электрастанцыі, якая размешчана непадалёку ад горада Чарнобыля, у 130 км ад сталіцы Украіны Кіева, адбылася адна з найбуйнейшых у свеце прамысловых аварый.

Пасля прагляду фільма і прэзентацыі пра Чарнобыль вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Таксама вучням былі зададзены пытанні: – Колькі гадоў прайшло з дня страшнай трагедыі? – Назавіце час, калі адбыўся выбух? – Што вы ведаеце пра Чарнобыль? – Што такое радыяцыйнае забруджванне? Асабліва праявілі сваю актыўнасць вучні пра ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, аб якіх яны даведаліся са слоў сваіх родных.

У памяць аб ахвярах чарнобыльскай трагедыі, вучні паабяцалі абавязкова з'ездзіць у Чарнобыль.