Літаратурная чытальня “Радасная, шумная, пахучая вясна”

19.03.2022

19 сакавіка ў нашай школе прайшла літаратурная чытальня “Радасная, шумная, пахучая вясна”. На мерапрыемства сабраліся вучні 8 – 11 класаў. Булавін Кірыл выступіў з паведамленнем “Як сустракалі прыход вясны”. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры пазнаёміў вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў пра вясну, а таксама звярнуў увагу на словы, якія ўзяў для эпіграфа.  

Булавін Кірыл і Чарнушэвіч Ангеліна прадэманстравалі выразнае  чытанне вершаў “Прыйдзе вясна” і “Чуваць вясна” на памяць, а вучні 8 – 11 класаў змагаліся за званне “Лепшы чытальнік”.

Пасля чытання вершаў пра вясну,  вучням трэба было дапісаць прыметнікі ў вершы “Наступіла ранняя, цёплая вясна”, а таксама размеркаваць творы.  

Завяршылася мерапрыемства праслухоўваннем песні “Вясна”  у выкананні “Песняроў”. Літаратурная чытальня прайшла весела, удала. Вучні выказалі меркаванне, што вясна – самая прыгожая пара года. Усе былі задаволеныя, вясёлыя ў добрым настроі, а таксама атрымалі памятныя сувеніры.