Гульня “Размаўляем па-беларуску”

19.02.2022

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў нашай школе прайшло мерапрыемства – гульня “Размаўляем па-беларуску”.

На мерапрыемства сабраліся вучні 7 – 11 класаў. Спачатку вучні падзяліліся на дзве каманды (“Моваведы” і “Беларусы”). Пачалося мерапрыемства з вітанняў каманд і праслухоўвання песні “Родная мова” у выкананні “Песняроў”. Затым пачаліся конкурсы: 1) “Адгадай песню і выканаўцу”; 2) “Фразеалагізмы”, дзе вучням трэба было закончыць фразеалагізмы; 3) “Растлумач значэнне наступных фразеалагізмаў”; 4) “Я ведаю”; 5) “Пераклад”; 6) “Па старонках паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”; 7) “Адгадай словы”, дзе вучням па пытаннях трэба было сабраць словы.

Каманда, якая давала правільны адказ атрымлівала адзін бал. Акрамя конкурсаў, вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра мову. 

Завяршылася гульня перамогай каманды “Моваведы”.

Капітаны каманд, а таксама вядучыя атрымалі памятныя сувеніры.

Мерапрыемства прайшло ўдала. Усе былі задаволены, вясёлыя, у добрым настроі.