Класная гадзіна “Шкодныя звычкі: курэнне, алкагалізм, наркотыкі”

23.11.2021

23 лістапада прайшла класная гадзіна “Шкодныя звычкі: курэнне, алкагалізм, наркотыкі”. Класная гадзіна была арганізавана для вучняў 11 класаў. Спачатку класны кіраўнік звярнуў увагу вучняў на тое, якія бываюць шкодныя звычкі, а таксама на эпіграф. Затым Вярэніч Кацярына падзялілася сваімі ведамі пра тое, як фарміруюцца шкодныя звычкі, а Вярэніч Мікіта – як пазбавіцца ад шкодных звычак. Вучні разам з класным кіраўніком праглядзелі відэафільмы пра шкоднасць курэння, алкаголю, наркотыкаў. Затым вучні падзяліліся на групы для таго, каб пераканаць адзін аднаго у тым,  чаму нельга курыць, піць алкаголь, ужываць наркотыкі. Галоўным этапам класнай гадзіны было выкананне тэставых заданняў “Шкодныя звычкі”. Класная гадзіна завяршылася на пазітыўнай ноце. Вучні запэўнілі, што “Шкодныя звычкі” у іх адсутнічаюць, бо яны вядуць “Здаровы лад жыцця”. Наказ адзінаццацікласнікаў усім – “Не прапальвайце сваё жыццё!”