Інтэлектуальная гульня “Моваведы”

09.10.2021

9 кастрычніка ў нашай школе прайшла інтэлектуальная гульня “Моваведы”. На гульню сабраліся вучні 7 – 10 класаў. Арганізатар гульні  пазнаёміў з правіламі інтэлектуальнай гульні. Спачатку Булыга Марыя прадэманстравала свае веды на прыпынку “Словазлучэнні”, а затым Савіцкая Таццяна прадэманстравала свае веды на прыпынку “Дзеяслоў”. Дапамагаў дзяўчатам Вярэніч Барыс.

Вельмі цікавымі для вучняў былі прыпынкі “Часціны мовы”, “Раздзелы навукі”. На гэтых прыпынках паказалі свае веды вучні 9, 10 класаў. На працягу ўсёй інтэлектуальнай гульні кожны вучань стараўся праявіць свае веды ў галіне мовазнаўства.  Найбольш цікавым для вучняў было абмеркаванне пытанняў: “Чаму трэба вывучаць родную мову?”, “Што трэба зрабіць для таго, каб наша мова гучала з вуснаў беларусаў?”. Вельмі ўдала ў гэтым абмеркаванні праявілі сябе вучні 8 класа.

 Інтэлектуальная гульня прайшла весела, удала. Вучні выказалі меркаванне, што трэба рабіць усё для таго, каб наша мова гучала з вуснаў беларусаў. Усе былі задаволеныя, вясёлыя ў добрым настроі, а таксама атрымалі памятныя сувеніры.