Народнае адзінства: мы разам!

14.09.2021

14 верасня ў нашай школе прайшла класная гадзіна “Народнае адзінства: мы разам!”.  Класная гадзіна была арганізавана ў форме круглага стала для вучняў 11 класа. Спачатку класны кіраўнік звярнуў увагу вучняў на эпіграф, а таксама на сімволіку Рэспублікі Беларусь. Затым Вярэніч Мікіта прадэманстраваў аднакласнікам значэнне слоў ‘грамадзянін’, ‘адзінства’, ‘канстытуцыя’, ‘заканадаўства’, а затым разам з класным кіраўніком пазнаёміў аднакласнікаў з гістарычнымі звесткамі пра падзеі 17 верасня. Таксама вучні ўспомнілі беларускія традыцыі, нацыянальныя стравы, нацыянальныя касцюмы… . На працягу ўсёй класнай гадзіны вучні разам абмяркоўвалі: “Чаму трэба быць разам?”, “Што трэба зрабіць для таго, каб наша Радзіма заўсёды квітнела, а таксама быў прадэманстраваны відэафрагмент прэс-канферэнцыі Прэзідэнта. Найбольш цікавым для вучняў было паназіраць відэафрагмент, дзе А.Р. Лукашэнка прысутнічае на ваенных вучэннях. На апошнім прыпынку вучні прымацоўвалі карткі са словамі, якія гучалі ў ходзе класнай гадзіны.

 Класная гадзіна прайшла ўдала. Вучні 11 каса паабяцалі, што зробяць усё для таго, каб наша Радзіма квітнела. Усе былі задаволеныя, вясёлыя ў добрым настроі, а таксама атрымалі памятныя сувеніры.