Дзень беларускага пісьменства

04.09.2021

4 верасня ў нашай школе прайшла гульня-падарожжа “Дзень беларускага пісьменства”. Гульня была арганізавана для вучняў 3 – 11 класаў. Спачатку настаўнік беларускай мовы і літаратуры звярнуў увагу вучняў на правіла гульні, а таксама на эпіграф. Затым вядучыя – Юнкевіч Ксенія і Вярэніч Мікіта разам з настаўнікам пазнаёмілі вучняў з гісторыяй горада Капыля, у якім у 2021 годзе пройдзе свята “Дзень беларускага пісьменства”. Таксама вучні ўспомнілі гарады, у якіх раней праходзіла беларускае свята “Дзень беларускага пісьменства”. На працягу гульні вучні падарожнічалі па наступных прыпынках: “Праслухаў – адкажы”,“Загадкі”, “Першадрукар”, а таксама прадэманстраваны відэафільм “Францыск Скарына. Чалавек свету”. Найбольш цікавым для прысутных быў прыпынак “Адгадай словы”, дзе вучням трэба было ўспомніць звесткі пра першадрукара, асветніцу, пазнаць вядомых дзеячаў, якія малі дачыненне да беларускага пісьменства. На апошнім прыпынку вучні прымацоўвалі карткі, якія падыходзяць да тэмы гульні.

Гульня прайшла ўдала. Усе былі задаволеныя, вясёлыя ў добрым настроі, а таксама атрымалі памятныя сувеніры.