Песня нас яднае

07.06.2021

5 дзень лагера "Кругасветка" быў прысвечаны беларускай песні і прайшоў пад дэвізам "Песня нас яднае". Гучалі як народныя песні "Бульба", "Касіў Ясь канюшыну", так і песні народных беларускіх выканаўцаў: Анатоля Ярмоленка, "Песняроў". Пад песню "Лявоніха" дзеці развучылі свой беларускі танец. Весела прайшла гульня "Адгадай мелодыю", складзеная з беларускіх песень. Папаўненнем дня беларускай тэматыкі стаў конкурс чытачоў "Любімы беларускі пісьменнік", дзе дзеці з задавальненнем чыталі вершы. Падвядзенне вынікаў было не менш прыемным: былі выяўлены пераможцы, якім выхавацелі ўручылі прызы. Усе засталіся задаволены.