Загадка-адгадка

20.03.2021

У суботу ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Загадка-адгадка”, у якім прымалі ўдзел вучні 8 – 11 класаў. Мерапрыемства было ў форме турніра. Арганізатар – Дзянішчыц Ігар Міхайлавіч.

Турнір пачаўся з праслухоўвання беларускай песні. Потым настаўнік звярнуў увагу на паходжанне і сэнс загадак. Кожны з удзельнікаў хацеў дапоўніць настаўніка, каб прадэманстраваць свае веды. Затым вучні суадносілі загадкі і адгадкі, збіралі загадкі з літар, успаміналі свае любімыя загадкі, давалі адказы на прапанаваныя загадкі,  а таксама запаўнялі табліцу “Загадкі-жарты”.

Асабліва спадабалася вучням адгадваць загадкі пра назвы беларускіх жывёл, прадметаў. Таксама вучні самі загадвалі адзін аднаму свае загадкі.  Вярэніч Кірыл, Вярэніч Мікіта і Вабішчэвіч Павел дэманстравалі веды на прыпынку “Звычайныя загадкі”. А Чарнушэвіч Ангеліне, Сухаверху Аляксандру, Булызе  Вячаславу не было роўных на прыпынку “Загадка-адгадка” і “Загадкі-пытанні”. Вярэніч Павел прадэманстраваў свае веды на этапе “Загадкі рыфмаванкі”. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі аказаліся вучні 8 класа, якія на прыпынку “Загадкі-жарты” першымі з удзельнікаў запоўнілі таблічку і набралі максімальную колькасць балаў.  

Завяршылася мерапрыемства тым, што кожны з удзельнікаў падзяліўся сваімі ўражаннямі, чаму ім падабаюцца загадкі.

Турнір прайшоў на пазітыўнай ноце, весела, займальна, бо кожны з удзельнікаў прадэманстраваў свае веды па цікавай краіне “Загадка”. Некаторыя з вучняў выказалі меркаванне, што трэба часцей праводзіць такія мерапрыемствы.