Гукаем вясну!!!

22.03.2021

Здаўна на Беларусі з надыходам вясны адзначалі свята “Саракі” ,22 сакавіка, у гэты дзень гукалі вясну. Ужо не першы год падтрымліваюць традыцыю вучні 9 класса. Праспявалі загукальныя песні, упрыгожылі папяровымі птушкамі і лентамі дрэва каля школы. Спадзяёмся, прырода пачула нашу просьбу і вясна не будзе больш адступаць.