Беларуская мова – мелодыя сэрца

20.02.2021

20 лютага ў нашай школе прайшло мерапрыемства – гульня-падарожжа “Беларуская мова – мелодыя сэрца”. Арганізатар мерапрыемства – Дзянішчыц Ігар Міхайлавіч. На мерапрыемства сабраліся вучні 5 – 11 класаў.

Спачатку вучні падзяліліся на дзве каманды (“Беларусы” і “Сябры”).          

Пачалося мерапрыемста з вітанняў каманд і праслухоўвання песні “Родная мова, беларуская” ў выкананні ансамбля “Песняры”. Затым увага вучняў была скіравана на словы, узятыя ў якасці эпіграфа.

На першым прыпынку вучням трэба было адгадаць песні пра мову і іх выканаўцаў.

На другім  і трэцім прыпынках “Закончы фразеалагізмы” і “Растлумач значэнне фразеалагізмаў” удала праявіла свае веды каманда “Беларусы”, капітанам якой была Булыга Марыя.

Наступны прыпынак “Прагляд відэафільма пра беларускую мову” вельмі зацікавіў вучняў тым, што яны даведаліся шмат новага і цікавага.

На пятым прыпынку “Па старонках паэмы “Новая зямля”” вельмі ўдала праявілі свае веды вучні 9-га класа.

На шостым прыпынку “Адгадай словы” вучням па пытаннях трэба было сабраць словы.

На апошнім прыпынку “Падбяры і запішы пяць прыметнікаў да словамова’, не было роўных Вабішчэвіч Наталлі.

Асабліва прыемна было паслухаць чытанне вучнямі вершаў пра родную мову.

Прыгажосць цудоўнай беларускай мовы прадэманстраваў таксама вядучы – Вабішчэвіч Павел.

Завяршылася падарожжа вершам Яўгеніі Янішчыц “Мова”.

Кожная з каманд, а таксама іх капітаны атрымалі сувеніры ад арганізатара.

Мерапрыемства “Родная мова – мелодыя сэрца” прайшло весела, займальна. Усе былі задаволеныя, вясёлыя, у добрым настроі. Кожны з вучняў паабяцаў шанаваць і любіць родную мову, бо менавіта, мова – гэта мелодыя сэрца.