Усе на "Купалаўскую дыктоўку"

19.02.2021

Да міжнароднага Дня беларускай мовы з мэтай папулярызацыі беларускай мовы у Стахаўскай сярэдняй школе 19.02.2021 г. прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Праведзены конкурс паштовак і тэматычная выстава, арганізаваны "Купалаўскія дыктоўкі" як з вучнямі, так і з настаўнікамі і працаўнікамі школы, праведзена пазакласнае мерапрыемства "Беларуская мова - мелодыя сэрца".

Мерапрыемства было вельмі цікавым і захапляльным, настаўнікі і працаўнікі з задавальненнем селі за школьную парту і напісалі, ук у дзяцінстве, беларускамоўную дыктоўку, якую зачатвала Скрабец А.М., дырэктар школы.

Вучням чытаў дыктант настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзянішчыц І.М.

Свята прайшло на пазітыве!