Спаборніцтвы па лыжных гонках

18.02.2021

18 лютага ў Стахаўскай сярэдняй школе прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках сярод 5-8 класаў. Дыстанцыя 500 метраў. Кожны вучань выходзіў на лыжню адзін, у залік ішоў час за які ён пераадолеў дыстанцыю 500 метраў.

Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла вучаніца 7 класа Бокша Дар'я з вынікам 3.00.
Другое месца заняў вучань 7 класа Яроцкі Сяргей з вынікам 3.18.
Трэцяе месца заняла вучаніца 6 класа Булыга Марыя з вынікам 3.27.