Турнір "Творчасць Уладзіміра Караткевіча"

16.01.2021

16.01.2021 года ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Творчасць Уладзіміра Караткевіча”, у якім прымалі ўдзел вучні 6 – 11 класаў. Мерапрыемства было ў форме турніра. Арганізатар – Дзянішчыц Ігар Міхайлавіч.

Турнір пачаўся з праслухоўвання беларускай песні. Потым настаўнік звярнуў увагу на словы Уладзіміра Караткевіча, якія ўзяў у якасці эпіграфа. Кожны з ўдзельнікаў тлумачыў яго сэнс. Затым вучні суадносілі герояў і назвы твораў, збіралі афарызмы з твораў, слухалі беларускія песні, узнаўлялі веды пра біяграфічныя звесткі Уладзіміра Караткевіча,  а таксама, запаўнялі табліцу “Пісьменнік – твор”.

Асабліва спадабалася вучням адгадваць творы Уладзіміра Караткевіча. Таксама чыталі ўрыўкі з твораў і вершы, а Вярэніч Станіслаў дэманстраваў веды на прыпынку “Чы   й голас”. Не было роўных Юнкевіч Ксеніі і Аляшкевіч Дзіне на прыпынку “З якога твора герой” і “Пазнай героя па апісанні”. Вабішчэвіч Павел прадэманстраваў свае веды на этапе “Так ці не”. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі аказаліся вучні 9 класа, якія стварылі малюнак на нарыс Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.  

Завяршылася мерапрыемства тым, што кожны з удзельнікаў падзяліўся сваімі ўражаннямі, якія творы Уладзіміра Караткевіча найбольш падабаюцца ім.

Літаратурны турнір прайшоў на пазітыўнай ноце, бо кожны з удзельнікаў хацеў прадэманстраваць сваю любоў да творчасці Уладзіміра Караткевіча.