Віктарына “Пазнай героя або твор”

21.11.2020

21.11. 2020 года ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Пазнай героя або твор”, у якім прымалі ўдзел вучні 6 – 11 класаў. Мерапрыемства было ў форме гульні-падарожжа. Арганізатар – Дзянішчыц Ігар Міхайлавіч.

Гульня пачалася з праслухоўвання беларускай песні. Потым настаўнік звярнуў увагу на словы Пімена Панчанкі, якія ўзяў у якасці эпіграфа. Кожны з ўдзельнікаў тлумачыў яго сэнс. Затым вучні суадносілі твор і пісьменніка, слухалі беларускія песні, адгадвалі беларускія загадкі,  а таксама  прымацоўвалі карткі з псеўданімамі да партрэтаў пісьменніка, запаўнялі табліцу “Пісьменнік – твор – месца нараджэння”.

Асабліва спадабалася вучням адгадваць творы беларускіх пісьменнікаў пра вайну. Булыга Марыя чытала вершы пра вайну, а Вярэніч Станіслаў дэманстраваў веды на прыпынку “Героі ваенных твораў”. Не было роўных Юнкевіч Ксеніі і Аляшкевіч Дзіне на прыпынку “З якога твора герой” і “Пазнай героя”. Вярэніч Ілья прадэманстраваў свае на прыпынку “Творы асветнікаў”.

Завяршылася мерапрыемства тым, што кожны з удзельнікаў падзяліўся сваімі ўражаннямі, якія пісьменнікі і творы найбольш падабаюцца ім.

Гульня-падарожжа на пазітыўнай ноце, бо кожны з удзельнікаў хацеў прадэманстраваць сваю любоў да творчасці белаускіх пісьменнікаў і паэтаў.