Падарожжа па зімовай краіне

08.02.2020

       З мэтай замацавання ведаў аб зменах у прыродзе, гульнях і забавах у зімовы перыяд з вучнямі пачатковых класаў было праведзена падарожжа па зімовай краіне. Вярэніч Ангеліна і Вабішчэвіч Міхаіл расказалі аб зменах у прыродзе з надыходам халадоў. Вучні з дапамогай відэафільма паглыбілі веды аб зімовых месяцах , пагулялі ў сняжкі, а ў канцы мерапрыемства  зрабілі кармушку для птушак.