Падвядзенне вынікаў тыдзеня беларускай мовы і літаратуры

20.02.2016
З 15 па 20 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзэвіз тыдня ...
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па - беларуску.

Я. Янішчыц.

У першы дзень 15.02. адбылося адкрыцце тыдня. І прайшла акцыя "Размаўляем па - беларуску" 

Вучні 5 - 11 класаў 16.02. стваралі інфармацыйныя газеты "Зямля пад белымі крыламі". У афармленні газет прымалі ўдзел не толькі вучні, але і класныя кіраўнікі.

17.02. вучні 5 - 11 класаў былі зацікаўлены конкурсам малюнкаў "У свеце казак", дзе змаглі паказаць свае веды па народных і літаратурных казках.