Метадычны тыдзень “Адкрыццё і ўзаемадзеянне як умова дасягнення сучаснай якасці адукацыі”

27.02.2016
З 22 па 26 лютага ў школе прайшоў метадычны тыдзень па тэме “Адкрыццё і ўзаемадзеянне як умова дасягнення сучаснай якасці адукацыі”.

Усе ўрокі і запланаваныя мерапрыемствы прайшлі на досыць высокім узроўні з выкарыстаннем педагагічных тэхналогій. У час правядзення урокаў было высветлена,  што педагогі надаюць вялікую ўвагу  фарміраванню агульнавучэбных навыкаў, арганізацыі працы навучэнцаў, развіваюць уменне ацэньваць сябе і сваіх таварышаў. Можна адзначыць высокую актыўнасць навучэнцаў. Гэта звязана з тым, што настаўнікі пісьменна, своечасова мяняюць формы працы (самастойныя, індывідуальныя, парныя, групавыя, дыферэнцыраваныя).