Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

25.02.2017
25 лютага ў школе адбылося заключнае мерапрыемства тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні 7-9 класаў узельнічалі ў гульні “Што? Дзе? Калі?”. Падчас мерапрыества вучні змаглі паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры, паслухаць вершы беларускіх пісьменнікаў, пагуляць ў займальныя гульні па мовазнаўстве і добра адпачыць. У выніку змагання перамагла каманда 7 класа. Усе удзельнікі мерапрыемства не засталіся без узнагарод. Віншуем пераможцаў!