15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2017
Штогод 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень ў 1994 годзе была прынята першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі – Асноўны Закон краіны, які з'яўляецца гарантам правоў і свабод яе грамадзян.

15 сакавіка вучням школы, якія атрымалі пашпарт на працягу бягучага года, быў уручаны падарачны камплект “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Вучні ў час мерапрыемства склалі клятву маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь. Свае віншаванні вучням выказала дырэктар школы Скрабец Алена Мікалаеўна. Яна адзначыла, што будучае нашай краіны цяпер ужо ў руках юных яе грамадзян, якія павінны зрабіць усё неабходная для яе развіцця і росквіту.