Зробім школьную тэрыторыю чысцей

23.03.2017
У другой палове дня 23 сакавіка вучні 5-10 класаў разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі. Усе вучні і настаўнікі старанна папрацавалі і выканалі ўсю запланаваную работу. Прыемна адзначыць, што ўдзел вучняў у дадзеным мерапрыемстве склаў 100%.