1 верасня - Дзень ведаў

01.09.2017
Дарагія сябры! Скончылася пара летняга адпачынку, наступіла восень і разам з ёй – новы навучальны год.

Віншуем вас з пачаткам новага навучальнага года – Днём ведаў! Для ўсіх нас 1 верасня – асаблівае і ўрачыстае свята, да якога ў нашых сем’ях рыхтуюцца загадзя, у чаканні сустрэч з любімымі настаўнікамі і школьнымі сябрамі.

З асаблівым нецярпеннем Дня ведаў чакаюць першакласнікі. Яны ўпершыню сядуць за школьныя парты, каб даведацца шмат новага і цікавага пра навакольны свет.

Жадаем усім, для каго пачатак новага навучальнага года значная і прыемная падзея, добрага здароўя, выдатнага настрою, радасці і шчасця! Педагогам і бацькам – прафесіянальных поспехаў, мудрасці і цярпення, а школьнікам – выдатных адзнак, творчасці і цікавых падзей у надыходзячым навучальным годзе!

Са святам вас! З Днём ведаў!