Скарыны зорка ззяе і цяпер

09.09.2017
2017 год - юбілейны для ўсёй нашай краіны. Шчаслівай стала наша зямля таму што беларусы ў гэтым годзе святкуюць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 135-годдзе з дня нараджэння славутых беларускіх песняроў (Я. Купалы і Я. Коласа).

9 верасня ў шоле прайшло мерапрыемства прысвечанае Дню беларускага пісьменства. У ім прынялі ўдзел 2 каманды з вучняў 5 - 10 класаў. Каманды пачарзе ўдзельнічалі ў конкурсах (адказвалі на пытанні віктарыны, малявалі, разгадвалі крыжаванку, чыталі вершы). У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы.