Слаўныя сыны зямлі беларускай

11.11.2017
«Янка Купала і Якуб Колас - наш гонар, наша надзея, будучыня. Іх творчасць – выток святла, дабрыні, нязломнасці. Янка Купала і Якуб Колас. Яны з народа выйшлі, жылі з народам і ў народзе вечна будуць жыць.»

2017 год-юбілейны для усёй нашай краіны. Шчаслівай стала беларуская зямля таму ,што ў далёкім 1882 годзе  нарадзіліся адразу два яе вялікія сыны. І вось ўжо больш за стагоддзе людзі захапляюцца чысцінёй і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа.У гэтым, 2017-м годзе адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння славутых беларускіх песняроў – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Дзянішчыца Ігара Міхайлавіча ў школе адбылося мерапрыемства прысвечанае гэтай юбілейнай даце. Вучні падзяліліся на 2 каманды і паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах: "Мы - пісьменнікі", "Слаўныя сыны беларускай зямлі", "Успомні твор" і інш. Вучням быў паказаны відэафільм « Колас будзе вечна жыць!». 

У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі і каманда пераможцаў атрымала грамату.