Свята ў дарозе.

12.12.2017
Новы год - свята якога чакаюць дарослыя і дзеці, у гэтыя дні павінны збывацца мары.

Каб хоць крыху наблізіць свята ў нашай школе прайшла акцыя “Прыслухаемся да нашых сэрцаў”- пад час якой Бокша Дар’я, Булыга Марыя, Аляшкевіч Дзіна, Грэчка Мілана, Кавальчук Дзіна, падрыхтавалі падарункі для дзяцей аднавяскоўцаў, выхаванцаў дзіцячага садка. Падарункі падрыхтаваныя сваімі рукамі вучні падаравалі ў час паездкі ў ФСК “Аквамарын”. Пагодзіна Ганна, Шпакоўскі Аляксандр, Карповіч Андрэй і Пагодзін Аляксей адразу зацікавіліся атрыманым сюрпрызам – башмачкі і рукавічкі з тканіны з салодкім падарункам, якія дзеці змогуць павесіць на святочную ёлку.