ШВМА настаўнікаў 1 - 4 класаў

20.03.2018
20 сакавіка ў школе адбылося паседжанне школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў 1 - 4 класаў.

Песеджанне настаўнікаў адбылося ў форме круглага стала па тэме "Рэалізацыя метадычных патрабаванняў да ўрокаў рускай мовы як спосаб авалодвання граматычным ладам мовы". Настаўнікі наведалі ўрок рускай мовы ў 3 класе настаўніцы Вярэніч Алены Раманаўны. Алена Раманаўна паказала магчымасці сучаснага ўроку. Яна ўвасобіла ўроку лаканічнае і эфектыўнае выкарыстанне прыёмаў і метадаў работы па развіцці моўных уменняў вучняў. Прысутныя настаўнікі высока ацанілі прафесійнае майстэрства настаўніка ў час абмеркавання ўрока. Далей паседжанне адбылося ў адпаведнасці з планам работы вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў 1 - 4 класаў.