21 лютага ў нашай школе прайшло мерапрыемства – гульня-падарожжа “Мы – знаўцы роднай мовы”. Арганізатар мерапрыемства – Дзянішчыц Ігар Міхайлавіч. На мерапрыемства сабраліся вучні 5 –9, 11 класаў.
Спачатку вучні падзяліліся на дзве каманды (“Беларусы” і “Сябры”).
Пачалося мерапрыемста з вітанняў каманд і праслухоўвання песні “Родная мова, беларуская” ў выкананні ансамбля “Песняры”. Затым увага вучняў была скіравана на словы, узятыя ў якасці эпіграфа.
На першым прыпынку вучням трэба было адгадаць песні пра мову і іх выканаўцаў.
На другім і трэцім прыпынках “Закончы фразеалагізмы” і “Растлумач значэнне фразеалагізмаў” удала праявіла свае веды каманда “Беларусы”, капітанам якой была Булыга Марыя.
Наступны прыпынак “Прагляд відэафільма пра беларускую мову” вельмі зацікавіў вучняў тым, што яны даведаліся шмат новага і цікавага.
На пятым прыпынку “Па старонках паэмы “Новая зямля” вельмі ўдала праявілі свае веды вучні 9-га класа.
На шостым прыпынку “Адгадай словы” вучням па пытаннях трэба было сабраць словы.
На апошнім прыпынку “Падбяры чатыры прыметнікі да слова ‘мова’, не было роўных Савіцкай Таццяне і Булызе Марыі.
Асабліва прыемна было паслухаць чытанне вучнямі вершаў пра родную мову.
Прыгажосць цудоўнай беларускай мовы прадэманстравалі таксама вядучыя – Шпакоўскі Яўгеній і Грэчка Мілана.
Завяршылася мерапрыемства вершам Яўгеніі Янішчыц “Мова”.
Кожная з каманд, а таксама іх капітаны атрымалі сувеніры ад арганізатара.
Мерапрыемства “Мы – знаўцы беларускай мовы” прайшло весела, займальна. Усе былі задаволеныя, вясёлыя, у добрым настроі. Кожны з вучняў паабяцаў шанаваць і любіць родную мову, бо менавіта, мова – гэта мелодыя сэрца.