Положение о запрете мобильных телефонов

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб забароне карыстання мабільнымі тэлефонамі ва ўстанове адукацыі

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1.1. Сапраўднае палажэнне ўстанаўліваецца для работнікаў і вучняў і мае на мэце спрыяць паляпшэнню арганізацыі рэжыму работы дзяржаўнай установы адукацыі “Стахаўская сярэдняя школа” (далей – установа), абароне грамадзянскіх правоў усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу: вучняў, бацькоў (законных прадстаўнікоў), педагагічных работнікаў, абслуговага персаналу. Выкананне палажэння садзейнічае павышэнню якасці, бяспекі і эфектыўнасці атрымліваюцца адукацыйнага працэсу, гарантуе псіхалагічна камфортныя ўмовы знаходжання вучняў.

1.2. Выкананне Палажэння садзейнічае павышэнню якасці і эфектыўнасці атрымліваемых адукацыйных паслуг, стварэнню псіхалагічна камфортных умоў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу, забяспечвае абарону школьнага асяроддзя ад спроб прапаганды культу насілля і жорсткасці.

1.3. Палажэнне таксама распрацавана з мэтай памяншэння шкоднага ўздзеяння на вучняў радыёчастотнага и электрамагнітнага выпраменьвання ад мабільных тэлефонаў, павышэння ўзроўню дысцыпліны.

1.4. Удзельнікі адукацыйнага працэсу маюць права карыстацца сродкамі мабільнай сувязі на тэрыторыі ўстановы.

 

2. АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ


2.1. Мабільны тэлефон - сродак камунікацыі, які не прынята актыўна дэманстраваць.
2.2. Карыстальнік – суб’ект адукацыйнага працэсу, які карыстаецца мабільным тэлефонам.

3. УМОВЫ ПРЫМЯНЕННЯ МАБІЛЬНЫХ ТЭЛЕФОНАЎ ВА ЎСТАНОВЕ

 

3.1. Выкарыстанне сродкаў мабільнай сувязі (мабільных тэлефонаў) дае магчымасць:

кантраляваць месцазнаходжання дзіцяці (вучня), яго самаадчуванне;

ажыццяўляць абмен рознымі відамі інфармацыі.

3.2. Не дапускаецца карыстанне мабільным тэлефонам у час адукацыйнага працэсу (на перыяд правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў) ва ўстанове.

3.3. На перыяд ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўстанове ўладальнік мабільнага тэлефона павінен адключыць яго ці выключыць гукавы сігнал тэлефона.

3.4. Сродкі мабільнай сувязі ў час ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўстанове павінны знаходзіцца ў партфелі вучня ці на спецыяльна адведзеным у вучэбным кабінеце месцы (па магчымасці ў футляры).

3.5. Адказнасць за захаванасць мабільнага тэлефона ляжыць толькі на яго ўладальніку (бацьках, законных прадстаўніках уладальніка, вучнях). Усе выпадкі крадзяжу маёмасці разглядаюцца ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.6. Вучні могуць карыстацца на ўроку мабільнымі тэлефонамі ў межах вучэбнай праграмы толькі з дазволу настаўніка і з улікам норм, устаноўленых Санітарнымі правіламі і нормамі.

3.7. Педагагічным і другім работнікам таксама забаронена карыстацца мабільным тэлефонам у час адукацыйнага працэсу (за выключэннем экстраных выпадкаў). У пазавучэбны час яны абавязаны максимальна абмежаваць сябе ў карыстанні тэлефонам у прысутнасці вучняў. Настаўнікі на працягу ўрока маюць права карыстацца толькі адной функцыяй тэлефона – гадзіннікам.

 

4. КАРЫСТАЛЬНІК МАЕ ПРАВА


4.1. Па-за межамі працоўнага часу, адукацыйнага працэсу карыстаццам мабільны тэлефонам у будынку ўстановыьяк сучасным сродкам камунікацыі: ажыццяўляць званкі, абменьвацца інфармацыяй, рабіць фота і відэаздымку, слухаць музыку праз навушнікі.

4.2. Карыстанне тэлефонам не забараняецца пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
4.3. Дазволяецца карыстацца тэлефонам у выпадках апраўданай і неадкладнай неабходнасці для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), блізкімі сваякамі, кіраўнікамі або работнікамі ўстановы адукацыі. Пры гэтым весці дыялог ціха і коратка.
4.4. Дазваляецца настаўнікам карыстацца мабільнай сувяззю ў працоўны час:
9.45 – 9.55 – для высвятлення прычыны адсутнасці вучняў.


5. КАРЫСТАЛЬНІКУ ЗАБАРАНЯЕЦЦА

 

5.1. Выкарыстоўваць тэлефон у працэсе адукацыйнага працэсу ў любым рэжыме (у тым ліку як калькулятар, запісную кнігу і г.д.)
5.2. Праслухоўваць радыё і музыку, у тым ліку праз навушнікі, адпраўляць SMS -, MMS - і іншыя віды паведамленняў, карыстацца паслугамі GPRS, Bluetooth, інтэрнэтам, класці тэлефон на стол;
5.3. Выкарыстоўваць паліфанію, гучную сувязь у тэлефоне ўвесь час знаходжання ва ўстанове.

5.4. Вучням строга забараняецца захоўваць тэлефон у кішэнях адзення, падключаць тэлефон да электрычнай сістэмы ўстановы для зарадкі.

5.5. Выкарыстоўваць мабільны тэлефон як фота-, відэакамеру на уроках, парушаючы тым самым правы ўдзельнакаў адукацыйнага працэсу на недатыкальнасць асабістага жыцця.
5.6. З дапамогай тэлефона дэманстраваць навакольным відэа і фота, якія прынижаюць годнасць чалавека, прапагандуюць жорсткасць і насілле.
5.7. Свядома наносіць шкоду іміджу ўстановы, у тым ліку шляхам здымкі і наступнай дэманстрацыі навакольным сцэн гвалту і вандалізму і т. п.
5.8. Выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны падчас нарад, бацькоўскіх сходаў, педсаветаў і іншых культурна-масавых мерапрыемстваў.

 

6. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛАЎ


6.1. У выпадку адказу ад карыстальніка выконваць умовы карыстання мабільным тэлефонам, вызначаныя дадзеным палажэннем педагог робіць запіс аб заўвазе ў дзённіку вучня і выклікае яго пасля ўрокаў для гутаркі з класным ктраўніком, які даводзіць да ведама бацькоў звесткі аб парушэнні дадзенага Палажэння.
6.2. За аднаразовае парушэнне, аб’яўляецца заўвага (з напісаннем тлумачальнай).

6.3. За паўторнае парушэнне правілаў, аформленнай дакладной на імя дырэктара, праводзіцца тлумачальная гутарка з вучнем у прысутнасці бацькоў (аконных прадстаўнікоў).

6.4. За шматразовае парушэнне вучню (з прадастаўленнем тлумачальнай запіскі) аб’яўляецца вымова, мабільны тэлефон перадаецца на захаванне дырэктару. Мабільны тэлефон перадаецца бацькам (законным прадстаўнікам) вучня пасля правядзення собеседования з дырэктарам, класным кіраўніком. Па ўзгадненні з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) накладаецца забарона на нашэнне мабільнага тэлефона на пэўны тэрмін.

6.5. У выпадках сістэматычных парушэнняў з боку вучняў пытанне разглядаецца камісіяй па ўрэгуляванні спрэчак паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу, якая прымае рашэнне ад прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці аж да забароны нашэння мабільнага тэлефона на ўвесь вучэбны год.

 

7. ІНШЫЯ ПАЛАЖЭННІ


7.1. Бацькам (законным прадстаўнікам) не рэкамендуецца тэлефанаваць дзецям і супрацоўнікам падчас вядзення адукацыйнага працэсу ва ўстанове. У выпадку форс-мажорнай сітуацыі неабходна званіць па тэлефоне ўстановы 72-2-13.

7.2. Неабходна ўсім карыстальнікам выконваць культуру карытання сродкамі мабільнай сувязі:
- гучна не размаўляць;
- не ўключаць гучна музыку;
- пры размове выконваць правілы зносін.
7.3. Адказнасць за захаванасць мабільнага тэлефона ляжыць толькі на яго ўладальніку. У мэтах захаванасці тэлефона не варта пакідаць тэлефон без нагляду, перадаваць мабільны тэлефон у чужыя рукі. За выпадкова пакінутыя ў памяшканні ўстановы адукацыі тэлефоны кіраўніцтва адказнасці не нясе і пошукам згубы не займаецца.
7.4. Парадак карыстання мабільным тэлефонам павінен штогод даводзіцца да ведама карыстальнікаў мабільных тэлефонаў, бацькоў (законных прадстаўнікоў)