Акцыя “Чысціня вакол нас”

20.04.2024

20.04.2024 года у нашай школе праведзена акцыя “Чысціня вакол нас”, у якой прынялі ўдзел вучні 6-8 класаў і класны кіраўнік.

 Экалагічная акцыя пачалася словамі класнага кіраўніка пра спосабы перапрацоўкі смецця і пра тое, што можна зрабіць з яго. Спачатку вучні прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі каля школы. Затым вучні разам з класным кіраўніком адправіліся збіраць смецце па вуліцах роднай вёскі. Кожны з удзельнікаў акцыі хацеў сабраць як мага больш смецця, каб вуліцы вёскі сталі чысцейшымі.

    Акцыя прайшла на пазітыўнай ноце, весела, займальна. Асабліва адзначыліся Вярэніч Мацвей, Шпакоўскі Дзмітрый і Шпакоўскі Яўгеній, якія сабралі больш за ўсіх пластыкавых і шкляных вырабаў, макулатуры. Вучні выказалі меркаванне, што трэба часцей праводзіць такія акцыі.

Вынік акцыі. І няхай мы прыбралі ад смецця толькі маленькую частку нашай вялікай планеты, галоўнае – пачатак добрым справам пакладзены. Для ўсіх важна не страціць жаданае… Хочацца адзначыць, што нашы вуліцы з кожным днём становяцца чысцейшымі.