Положение о родительском университете

                                                                  ЗАЦВЯРДЖАЮ  

                                                                   Дырэктар школы

А.М.Скрабец

                                                               

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

 

 Агульныя палажэнні

Дадзенае палажэнне ўстанаўлівае мэту, асноўныя задачы і парадак фукцыянавання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).

Універсітэт адкрыты і працуе на базе ДУА “Стахаўская сярэдняя школа”.

Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і.

Асноўныя задачы ўніверсітэта:

стварэнне сістэмы пастаяннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) і садзейнічанне фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адпавядаюць выклікам сучаснасці;

садзейнічанне павышэнню адказнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

папулярызацыя станоўчага вопыту сямейнага выхавання.

 

У сваей рабоце універсітэт кіруецца:

-   Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

-   Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб браке і сям’е;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе”;

-   дадзеным Палажэннем;

-   іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь,

-   метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара школы.

Кіраўніцтва работай універсітэта здзяйсняе кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў (далей – кіраўнік універсітэта).

У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

-   Кафедра прававых ведаў;

-   Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

-   Кафедра педагогікі;

-   Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Кіраўніцтва кафедрай здзяйсняе педагагічны работнік (кіраўнік кафедрай), якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара школы.

На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін з мэтавай аўдыторыяй. Адміністрыраванне рубрыкі здзяйсняе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара школы.

 

Дзейнасць універсітэта

Арганізацыя адукацыйнага працэса ва ўніверсітэце здзяйсняецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 1 снежня і заканчваецца не пазней 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-ая сесія – снежань;

2-ая сесія – студзень;

3-яя сесія – люты-сакавік;

4-ая сесія – сакавік-май.

Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць кіраўнікі кафедр з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць далучацца настаўнікі, спецыялісты розных напрамкаў, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваей прафесіянальнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніком бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

Навучанне бацькоў можа здзяйсняцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.

Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

  I цыкл для бацькоў вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

  II цыкл – для бацькоў вучняў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

  III цыкл – для бацькоў вучняў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Вочная форма навучання складаецца з 2-х модулей: базавы і варыятыўны.

Базавы модуль змяшчае абавязковыя для навучання 4 курсы:

- I Асновы прававых ведаў,

- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- III Асновы педагагічных ведаў;

- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

         Курсы базавага модуля вядуць спецыялісты, якія маюць прафесіянальную адукацыю.

Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Настаўнікі-бацькі”.

Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самыя ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесіянальнай ці прыкладнай дзейнасці.

Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання прымяняецца і ў выпадках пагаршэння эпідэміялагічных абставін, і ў сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарытычных семінараў, семінараў-практыкумаў, дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

Па заканчэнні навучальнага года пры ўмовах наведвання ўсіх заняткаў цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўзору ўстановай адукацыі.

 

Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.

Іх правы і адказнасць.

Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта маюць аднолькавыя правы і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку вучэбных модулей.

Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце універсітэта нясуць кіраўнікі кафедр і кіраўнік універсітэта.

Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

 

 Дакументацыя ўніверсітэта

Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загада аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;

- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;

- Формы анкет для бацькоў (3 – па 1-й для кожнага цыкла);

- Узор электроннага сертыфіката, устаноўленага ўстановай адукацыі.