Дрэва здаровага ладу жыцця

10.12.2022

Усё пагодзяцца, што вельмі прыемна пачуваць сябе здаровым, заўсёды бадзёрым і вясёлым! На суботнім мерапрыемстве, якое называецца "Дрэва здаровага ладу жыцця", навучэнцы паспрабавалі і ажывілі дрэва, даведаліся і ўспомнілі, што трэба для таго, каб чалавек быў здаровым. Дзецям трэба было выканаць 7 заданняў, якія дапамаглі даведацца, як весці здаровы лад жыцця. Вучні разгадвалі крыжаванку, прыдумлялі словы на пачатковыя літары слова, выбудоўваліся ў правільным парадку рэжыму і многае іншае. А за кожнае выкананае заданне яны атрымлівалі прыказкі аб ЗЛЖ і прымацоўвалі да дрэва.