Здароўе - наша жыццё!

12.11.2022

Кожны чалавек ведае, што вельмі важна весці здаровы лад жыцця, бо жадаецца пражыць, як мага даўжэй, не хварэць і заўсёды добра выглядаць.
Вучні Стахаўскай сярэдняй школы на суботнім мерапрыемстве "Здароўе - наша жыццё" вызначылі, што для гэтага неабходна есці карысную ежу, займацца спортам, больш гуляць і мець актыўную жыццёвую пазіцыю.

Рабяты вылучылі галоўныя складнікі здаровага ладу жыцця, пагаварылі аб звычках, размеркавалі іх на "карысныя" і "шкодныя". Канешне, надалі асобную ўвагу таму, як уплываюць згубныя звычкі на знешнасць і здароўе чалавека. Таксама вучням было прапанавана адгадаць словы з раскіданых літар, загадкі на тэмы здароўя і карысных раслінах.

Нашы навучэнцы ведаюць, што лепш за ўсё з самага ранняга дзяцінства выпрацоўваць рэжым дня, таму напрыканцы мерапрыемства дзеці складалі свой штодзённы распарадак.