Здароўе - гэта наша ўсё

08.10.2022

Ва ўсе часы адной з галоўных задач было захаваць моцнае здароўе, бо "здароўе-гэта наша ўсё", як сказалі нашы вучні на сённяшнім мерапрыемстве, прысвечаным здароваму ладу жыцця. Парадавала тое, што ўсе прыйшлі ў суботні дзень у школу з добрым настроем, праяўлялі сябе вельмі актыўна. З вучнямі была праведзена гутарка аб галоўных складнікаў здаровага ладу жыцця, таксама яны на працягу мерапрыемства складалі калаж шкодных і добрых звычак, злучалі часткі прыказак пра здароўе, размалёўвалі партрэт чалавека, які паліць, адгадвалі загадкі і вырашалі крыжаванку.