Квэст-гульня “Адзінства ў нас”

17.09.2022

Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.
Успамінаючы падзеі мінулага, мы павінны разумець, што нашы дзеянні павінны быць накіраваны на папярэджанне грамадскіх канфліктаў, сацыяльнай і палітычнай варожасці, страты дзяржаўнага суверэнітэту. Нам трэба навучыцца слухаць і чуць адзін аднаго, паважаць розныя меркаванні, імкнуцца да згоды. Традыцыі святкавання Дня народнага адзінства толькі пачынаюць складвацца. Важна, каб кожны беларус знайшоў у гэтым свяце асабісты сэнс.
17 верасня ў нашай школе прайшла яркая квэст-гульня “Адзінства ў нас”. У гульні прынялі вучні 3,4,5,6 и7 класаў. Гульня складалася з некалькіх станцый, на якіх дзецям трэба было выконваць творчыя і інтэлектуальныя заданні. Уся школа напоўнілася дзіцячымі галасамі, смехам і пазітыўным настроем.