Гульня “Дзень беларускага пісьменства”
03.09.20223 верасня ў ДзУА “Стахаўская сярэдняя школа” прайшла гульня “Дзень беларускага пісьменства”. Гульня была арганізавана для Спачатку настаўнік беларускай мовы і літаратуры звярнуў увагу вучняў на правіла гульні, а таксама на эпіграф. Затым, вядучыя – Чарнушэвіч Ангеліна і Шпакоўскі Яўгеній расказалі цікавыя факты пра беларускае пісьменства.
Шабанава Валерыя, вучаніца 6 класа пазнаёміла вучняў з гісторыяй горада Добруша, у якім 4 верасня 2022 года пройдзе свята “Дзень беларускага пісьменства”.
Таксама вучні ўспомнілі гарады, у якіх раней праходзіла свята “Дзень беларускага пісьменства”. На працягу гульні вучні падарожнічалі па наступных прыпынках: “Праслухаў – адкажы”,“Загадкі”, “Першадрукар”, а таксама праглядзелі прэзентацыю пра г. Добруш і відэаролік “Францыск Скарына. Чалавек свету” .
Найбольш цікавым для вучняў быў прыпынак “Адгадай словы”, дзе вучням трэба было ўспомніць звесткі пра першадрукара, асветніцу, пазнаць вядомых дзеячаў, якія малі дачыненне да беларускага пісьменства.
Гульня прайшла ўдала. Усе былі задаволеныя, вясёлыя, а пераможцы гульні атрымалі памятныя сувеніры.